МІНСК, 22 ліп - Sputnik. Беларусь "заякарылася" ў Расіі і Кітаі, але трэба шукаць шляхі супрацоўніцтва і з краінамі Еўрапейскага саюза, заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па развіцці айчыннай прамысловасці ў панядзелак.
Ён нагадаў, што Беларусь паспяхова развівае адносіны з многімі дружалюбнымі краінамі, а ключавымі партнёрамі ў гандлёва-эканамічнай сферы ўжо шмат гадоў з`яўляюцца Расія і Кітай. Там, паводле слоў беларускага лідэра, "мы заякарыліся".
Прэзідэнт зазначыў, што ў Беларусі невялікая экспартная эканоміка, і рэспубліку з беларускімі таварамі ніхто асабліва не чакае. Таму трэба наладжваць кантакты з еўрапейскімі краінамі, найперш з суседзямі.
"З імі трэба знайсці шляхі супрацоўніцтва. Калі ім трэба нешта купіць, а нам трэба прадаць у іх на рынку - гэта ўзаемавыгадная цікавасць", - растлумачыў беларускі лідэр.
Закрануў кіраўнік дзяржавы і тэму санкцый: як бы еўрапейскія палітыкі ні спрабавалі ўзвесці бар'еры, бізнес знойдзе шляхі, каб прабіцца на любыя рынкі, канстатаваў Лукашэнка.
Добрыя партнёры
Асобна прэзідэнт спыніўся на тэме адносін з краінамі Афрыкі, Азіі, Паўднёвай і Лацінскай Амерыкі.
Гаворачы пра афрыканскі кантынент, ён нагадаў, што ў Беларусі там ужо ёсць некалькі добрых партнёраў - Зімбабвэ і Мазамбік на поўдні, Экватарыяльная Гвінея і Нігерыя на захадзе, Егіпет і Алжыр на поўначы.
Лукашэнка зазначыў, што Беларусь добра ведаюць на Блізкім Усходзе, у краінах Азіі, а таксама за акіянам. На днях урадавая дэлегацыя вярнулася з працоўнай паездкі па маршруце Венесуэла - Куба - Нікарагуа.
Прэзідэнт таксама лічыць, што Мінску трэба больш актыўна развіваць адносіны з Бразіліяй, якая зацікаўлена ў беларускіх таварах і мае вялікі ўплыў у палітычных адносінах.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра нядаўняе ўступленне Беларусі ў рады ШАС і сказаў, што гэта адкрывае для рэспублікі ўнікальныя магчымасці па прасоўванні прадукцыі айчыннага прамсектара ў краіны, якія ўваходзяць у арганізацыю (Іран, Індыя, Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Пакістан, Таджыкістан і Узбекістан).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"