Сёння адзначаецца Сусветны дзень барацьбы супраць гепатыта. Якія яшчэ падзеі адбыліся 28 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 28 ліпеня
У 1944 годзе Савецкія войскі занялі Брэст. Беларусь цалкам вызвалена з-пад нямецкай акупацыі.
Хто нарадзіўся 28 ліпеня
1812 год: Юзаф Крашэўскі, беларускі і польскі пісьменнік, гісторык і фалькларыст.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі філосаф Людвіг Андрэас Феербах і французскі і амерыканскі мастак Марсель Дзюшан.
28 ліпеня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча, пры якім адбылося хрышчэнне Русі. Таксама ўспамінаюць святых пакутнікаў Кірыка і Уліту.
Дзень лічыўся не вельмі спрыяльным. Калі была магчымасць, у яго імкнуліся не рабіць нічога важнага і адмовіцца ад прыняцца рашэнняў. У поле таксама не выходзілі, таму што баяліся шкоды з боку нячыстых сіл. Да таго ж, звычайна ў гэты дзень дрэннае надвор'е.
Калі 28 ліпеня дзьме паўднёвы вецер, надвор'е будзе яснае. Усходні нясе з сабой дождж. Калі чуваць гром – будзе лівень. Вячэрні туман таксама прадвяшчае дождж.