МІНСК, 29 ліп – Sputnik. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін распарадзіўся падпісаць дамову паміж Расіяй і Беларуссю аб фарміраванні аб'яднанага рынку электрычнай энергіі Саюзнай дзяржавы, вынікае з публікацыі на партале прававой інфармацыі.
У распараджэнні размова ідзе аб тым, што кіраўнік расійскай дзяржавы прыняў прапановы ўрада РФ, якія датычацца гэтага двухбаковага дакумента.
"Дазволіць Мінэнерга Расіі ў ходзе перагавораў аб падпісанні названага дагавора ўносіць па ўзгадненню з МЗС Расіі ў яго праект, ухвалены урадам РФ змены, якія не маюць прынцыповага характару", – гаворыцца ў дакуменце.
Таксама Уладзімір Пуцін палічыў мэтазгодным ажыццявіць падпісанне дадзенай дамовы на вышэйшым узроўні.
Раней у лютым гэтага года стала вядома, што праект міждзяржаўнай дамовы аб фармаванні аб'яднанага рынка падрыхтаваны, узгоднены і мінуў унутрыдзяржаўныя працэдуры.
Прадугледжваецца, што на першым этапе работы рынку будзе арганізаваны гандаль электраэнергіяй паміж упаўнаважанымі юрыдычнымі асобамі. З беларускага боку такой упаўнаважанай арганізацыяй стане "Белэнерга".
На другім этапе прадугледжваецца глыбейшая інтэграцыя ў электраэнергетыцы з пашырэннем удзельнікаў рынку і арганізацыяй адзінага тэхналагічнага працэсу.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"