Які сёння дзень: 30 ліпеня 2024 года

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце дванаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 154 дні.
Sputnik
Якія падзеі адбыліся 30 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 ліпеня

У 1840 годзе Мікалай I забараніў выкарыстанне тэрміна "Беларусь", замяніўшы яго на "губерні Паўночна-Заходняга краю".

Хто нарадзіўся 30 ліпеня

1954 год: Іван Паўлоўскі, беларускі вучоны ў галіне педагогікі.
1958 год: Сяргей Рассадзін, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак і ахітэктар Джорджа Вазары і амерыканскі акцёр і палітык Арнольд Шварцэнэгер.

30 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніцы Марыны Антыахійскай.
У гэты дзень часта ідуць дажджы, якія суправаджаюць моцныя навальніцы, таму ў вёсках заўсёды сцерагліся пажараў.
Нашы продкі лічылі, што якое надвор'е будзе 30 ліпеня, такой будзе і першая палова восені. Таксама, калі дзень быў сухі і гарачы, меркавалі, што зіма будзе халодная, але снегу будзе мала.
Калі да вечара пахаладала, наступны дзень абяцаў быць цёплым і сонечным.