МІНСК, 2 жні – Sputnik. Міністэрства адукацыі назвала топ-5 спецыяльнасцей з самымі высокімі прахаднымі баламі для паступлення ў ВНУ ў 2024 годзе.
Адразу на трох спецыяльнасцях склаўся бал 395 (з 400 магчымых) – столькі трэба было набраць абітурыентам, каб паступіць на "сусветную эканоміку" ў БДУ, "стаматалогію" ў БДМУ і "праграмную інжынерыю" ў БДУІР на бюджэт.
У топ-5 "самых-самых" таксама патрапілі "эканамічная інфарматыка" ў БДУ (прахадны бал - 394) і "прыкладная інфарматыка" ў гэтай жа ВНУ (391).
У большасці беларускіх ВНУ залічэнне на бюджэтную форму навучання праходзіла да 27 ліпеня.
Залічэнне платнікаў пачалося другога жніўня і будзе працягвацца па трэцяе ўключна.
У Мінадукацыі расказалі, што сёлета дакументы ад абітурыентаў прымалі 42 ВНУ краіны. На бюджэтныя месцы падалі заявы больш за 40 тысяч чалавек (з улікам 4,6 тысячы мэтавікоў). Залічана на бюджэт было каля 30 тысяч абітурыентаў - гэта на 2,5 тысячы больш, чым год таму, удакладняе выданне "СБ. Беларусь сегодня".
Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Сяргея Пішчова, сёлета ў ВНУ было залічана 4300 чалавек без уступных іспытаў і па-за конкурсам.
Сярод іх – пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх і абласных алімпіяд, медалісты-выпускнікі школ, выпускнікі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку, ліцэяў ВНУ, а таксама профільных класаў і іншыя.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"