Абмен адбыўся ў Анкары, пра гэта паведамляў турэцкі тэлеканал TRT Haber.
У тым ліку дадому адправіўся нямецкі грамадзянін Рыка Крыгер, які быў прыгавораны беларускім судом да смяротнай кары за тэрарызм і шпіёнскую дзейнасць. Немца незадоўга да абмену памілаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Расіян, якія прыбылі ў аэрапорт Унукава, асабіста прывітаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
"Перш за ўсё хачу вас усіх павіншаваць з вяртаннем на Радзіму. Цяпер хачу звярнуцца да тых з вас, хто мае прамое дачыненне да ваеннай службы. Хачу падзякаваць вам за вернасць прысязе, свайму абавязку і Радзіме, якая ні на хвіліну пра вас не забывалася, - і вось вы дома", - сказаў ён на ўрачыстай сустрэчы.
Расійскі прэзідэнт паабяцаў, што ўсе, хто вярнуўся, будуць прадстаўлены да дзяржаўных узнагарод.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"