Бузін аб славянскім ПЗ на брытанскіх падлодках: у нас свае сакрэты

Калі Вялікабрытанія страціла кампетэнцыі па стварэнні ўласнага праграмнага забеспячэння, то гэта яе праблемы, упэўнен эксперт.
Sputnik
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Ні Беларусь, ні Расія не будуць шпіёніць за брытанскімі падводнымі лодкамі, у якіх выкарыстоўваецца праграмнае забеспячэнне беларускіх і расійскіх распрацоўшчыкаў, у Масквы і Мінска ёсць іншыя магчымасці для забеспячэння ўласнай бяспекі, заявіў Sputnik ваенны эксперт, старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Беларусі, доктар ваенных навук Мікалай Бузін.
Такім чынам ён пракаменціраваў інфармацыю, якая ўжо некаторы час абмяркоўваецца ў Брытаніі – распрацоўшчыкамі праграмнага забеспячэння для брытанскіх атамных падводных лодак былі беларускія і расійскія праграмісты. І зараз брытанцы асцерагаюцца, што за іх АПЛ могуць сачыць.
"Што да асцярог амерыканцаў, Брытаніі, іншых заходніх краін, то яны павінны самі дакладна разумець, што і дзе яны заказваюць, а шпіёніць за імі, вырашаць іх праблемы – гэта не наша задача", - сказаў Бузін.

Не скідаць Беларусь і Расію з рахункаў

Паводле яго слоў, і Беларусь, і Расія маюць іншыя магутныя сродкі для забеспячэння сваёй бяспекі.
"Калі нейкія краіны не да канца разумеюць, што такое Расія, якімі яна валодае магчымасцямі, скідаюць з рахункаў Беларусь, яны дарма гэта робяць. Нам не патрэбны іх сакрэты, у нас дастаткова сваіх", - падкрэсліў ён.
Пры гэтым Бузін адзначыў важнасць на сучасным этапе валодання кампетэнцыямі ў сферы распрацоўкі ПЗ для любой краіны.
"Тэхналагічны суверэнітэт і складаныя распрацоўкі ПЗ – гэта важнейшая частка забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Беларусь і РФ маюць такія магчымасці і гэты прыклад яшчэ раз дэманструе здольнасць вырашаць любыя задачы ў сферы праграмнага забеспячэння", - адзначыў ён.

Канчатковы спажывец невядомы

Бузін удакладніў, што Беларусі і Расіі магутны патэнцыял распрацоўшчыкаў, падмацаваны моцнай матэматычнай базай, а гэта – аснова для вытворчасці якаснага ПЗ.
"Распрацоўкі і выкарыстанне праграмнага забеспячэння маюць усебаковы складальнік. У прыватнасці, ПЗ сёння могуць распрацоўваць дзесяткі краін у свеце. Што да Беларусі і Расіі, то яны валодаюць магутным патэнцыялам распрацоўшчыкаў, а самае галоўнае, яны валодаюць магутнай матэматычнай базай, што з’яўляецца асновай любых алгарытмаў і праграмнага забеспячэння", - адзначыў эксперт.
Паводле яго слоў, на працягу дзесяцігоддзяў Расія, Беларусь выконвалі аўтсорсінгавыя задачы па распрацоўцы ПЗ, заказы былі з усяго свету. Канечнага спажыўца Масква і Мінск маглі нават не ведаць.
Таму беларускія, расійскія распрацоўкі – гэта асноўны элемент сістэм, і прызначэнне сістэм, парадак яго выкарыстання ведае толькі той, хто заказвае гэта ПЗ, сказаў ён.
"Таму не трэба нічому дзівіцца – Беларусь валодае кампетэнцыямі, магчымасцямі распрацоўкі ПЗ, і, калі гэтыя магчымасці на сёння страціла Вялікабрытанія, або любая іншая краіна – гэта іх праблемы, а не нашы", - падкрэсліў Бузін.

Адкрыты для супрацоўніцтва

Дадзеная сітуацыя паказвае, што і Беларусь, і Расія здольны распрацоўваць сучасныя распрацоўкі і ствараць прадукты, якія маюць сусветны складальнік, сказаў ваенны эксперт і дадаў: "дзе яны будуць выкарыстоўваццыа – або ў атамнай энергетыцы, або ў ваеннай тэхніцы, гэта ўжо не наша справа".
"Мы, як краіна, якая мае адпаведныя кампетэнцыі, прапануем магчымасці па распрацоўцы ПЗ. На перспектыву мы гэтым дэманструем, што маем адпаведныя кампетэнцыі, уваходзім у пул краін, якія маюць найвышэйшыя магчымасці па распрацоўцы любых прадуктаў", - адзначыў ён.
Паводле слоў Бузіна, Беларусь можа не толькі забяспечыць сябе, але і прапанаваць на экспарт такое праграмнае забеспячэнне.
"Калі камусьці патрэбны нашы распрацоўкі, няхай прыходзяць, мы адкрыты для супрацоўніцтва. Але калі спатрэбіцца, мы зможа выкарыстаць гэтыя распрацоўкі ў тым ліку і ў інтарэсах нашых дзяржаў. А нашы распрацоўшчыкі няхай трэніруюцца і зарабляюць на гэтым неабходныя фінансавыя сродкі. А ўсе, хто страціў уласныя кампетэнцыі, няхай звяртаюцца да тых, хто гэтыя кампетэнцыі захаваў і развівае", - рэзюміраваў субяседнік Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
"Самалёт Суднага дня" выпрабавалі для сувязі з падлодкамі