МІНСК, 7 жні – Sputnik. Віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс афіцыйна стала кандыдатам ад дэмакратаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду краіны, пра гэта яна паведаміла на мітынгу ў Філадэльфіі.
Трансляцыю мерапрыемства вёў яе штаб.
"Я стаю перад вамі сёння, каб з гонарам аб’явііць, што зараз я афіцыйна намінавана Дэмакратычнай партыяй кандыдатам у прэзідэнты ЗША", - заявіла Харыс.
Вылучэнне Харыс
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, які паведамляў раней аб планах удзельнічаць у выбарах кіраўніка дзяржавы, у ліпені зрабіў афіцыйную заяву аб тым, што выходзіць з перадвыбарнай гонкі на карысць віцэ-прэзідэнта Харыс.
Па словах Харыс, яна атрымала дастатковую падтрымку ад Дэмакратычнай партыі для вылучэння кандыдатам на вышэйшую дзяржаўную пасаду.
На мінулым тыдні ў закрытым рэжыме пачаўся працэс віртуальнага галасавання дэлегатаў за вылучэнне Харыс. Да пятніцы яна набрала неабходную колькасць галасоў.
Перадвыбарны з’езд дэмакратаў пачнецца 19 жніўня.
Пры гэтым, паводле звестак апытанняў, віцэ-прэзідэнт ЗША ўжо апярэджвае свайго саперніка ад рэспубліканцаў Дональда Трампа на чатыры пункты. Паказчыкі сталі рэкорднымі для прадстаўніка дэмакратаў практычна за год.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"