МІНСК, 7 жні – Sputnik. Міжнародныя золатавалютныя рэзервы па стане на 1 жніўня бягучага года ў Беларусі склалі 8 532 млн долараў, паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.
Папярэдні раз рэзервы рэспублікі пасля скарачэння на 53 мільёны долараў склалі 8 358,5 млн долараў.
Па факце за месяц ЗВР краіны выраслі на 173,5 млн долараў.
Пры гэтым калі месяцам раней доля манетарнага золата ў рэзервах складала 4 050,8 млн долараў, то зараз гэтая лічба павялічылася да 4 213,3 млн долараў.
Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце зменшыліся з 2 948,3 млн долараў, да адзнакі ў 2 942,9 млн долараў.
Згодна з мэтавым паказчыкам, устаноўленым беларускімі ўладамі перад фінансавай сістэмай краіны, міжнародныя рэзервы не павінны быць на 1 студзеня 2025 года ніжэй за адзнаку 6 млрд долараў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"