Беларусы сталі браць больш крэдытаў

Фізасобы ўсё больш бяруць у доўг у банкаў, у тым ліку для куплі айчынных тавараў па льготнай крэдытнай праграме.
Sputnik
МІНСК, 10 жні – Sputnik. Рост крэдытавання захоўваецца як у беларускім карпаратыўным сектары, так і сярод фізічных асоб, канстатуюць аналітыкі Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР) у чарговым аглядзе.
Тэмпы выдачы крэдытаў банкамі павялічваюцца. Напрыклад, у маі рост быў 0,4% (месяц да месяца), а ў чэрвені ён ужо склаў 0,7%. Кампаніі ўзялі ў доўг у чэрвені на 0,1% больш, а фізічныя асобы – на 2,1%.
Амаль дзве трэці крэдытаў грамадзяне бяруць на спажывецкія мэты. З пачатку года тэмпы росту ў гэтым сегменце склалі 15,2%.
"Рост крэдытаў і павелічэнне даходаў насельніцтва падтрымліваюць высокую спажывецкую актыўнасць", - адзначылі ў ЕАБР.
Раней эксперты арганізацыі заяўлялі, што такая актыўнасць падганяе рост цэн. У той жа час інфляцыю стрымлівае дзяржрэгуляванне цэн.
Адным з драйвераў росту спажывецкага попыту застаюцца менавіта крэдыты, у тым ліку льготная праграма, па якой узяць грошы можна пад 4%. Па звестках на 24 ліпеня, жыхары краіны ўзялі такіх крэдытаў на 175 млн рублёў
Прычым урад некалькі разоў пашыраў кола тавараў, якія можна купіць па гэтай праграме. Напрыклад, не так даўно ў спісак дадалі драўляныя камплекты дамоў. У пералік уваходзіць таксама бытавая тэхніка, веласіпеды, дываны, пасцельная бялізна, ацяпляльныя катлы і многае іншае.
Галоўная ўмова ў тым, што ўсё гэта павінна быць айчыннай вытворчасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ЕАБР назваў прычыны росту цэн у Беларусі