"Беларусьфільм" адправіць "Чорны замак" на кінафестываль у Індыю

Для паказу кінастужкі на міжнародных фестывалях падрыхтаваны ўжо субтытры, у Мінску карціну планавалі паказаць восенню.
Sputnik
МІНСК, 12 жні – Sputnik. Фільм "Чорны замак" рыхтуецца да пракату ў снежні, яго таксама адправяць на шэраг фестываляў, у тым ліку, у Індыю, заявіў падчас прэс-канферэнцыі гендырэктар кінастудыі "Беларусьфільм" Юрый Аляксей, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён адзначыў, што падрыхтаваны ўжо субцітры на англійскай мове, фільм накіруюць на фестываль, як беларускі кантэнт.

"Гэты фільм ужо гатоў – гэта "Чорны замак", цікавае кіно, падзеі. Там шмат лакацый Мінска, Нясвіжскага замка, сучасная Беларусь паказана. Гэты фільм плануецца да пракату ў снежні. Мы збіраемся яго адправіць на шэраг фестываляў, у тым ліку, у Індыю на Гоа", - сказаў Аляксей.

Паводле яго слоў, нядаўна беларускія кінематаграфісты прынялі ўдзел у фестывалі ў Мумбаі, у рамках якога правялі шэраг сустрэч з індыйскімі калегамі.
"Чорны замак" – фільм, зняты паводле дэтэктыўнага рамана беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Кінастужку плануецца паказаць на кінафестывалі "Лістапад" будучай восенню.
У СССР раман Караткевіча "Чорны замак Альшанскі" быў экранізаваны ў 1980-х. Тады сцэнарый напісаў сам аўтар твора.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Аляксей Краўчанка сыграе Бацьку Міная ў новым беларуска-расійскім фільме