МІНСК, 12 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці навесці парадак у Віцебскай вобласці і растлумачыў, што ў бліжэйшы час зробіць паездку ў гэты рэгіён краіны.
Сёння кіраўнік дзяржавы правёў кадравы дзень. У прыватнасці, на пасаду першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама ўзгоднены Генадзь Сабыніч.
"Гаворачы пра Віцебскую вобласць увогуле, там работы (…) непачаты край", - сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да новага першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама, яго словы прывяла БелТА.
Пры назначэнні Сабыніча Лукашэнка адзначыў, што кіраўніцтва вобласці павінна навесці парадак у рэгіёне.
"(…) бярыцеся за справу разам з губернатарам і дзейнічайце. У мяне такая насцярожанасць, што часцяком вы не вырашаеце там элементарныя пытанні ў вобласці. Або губернатар іх не бачыць. Вы зарастаеце пустазеллем, рознага роду смеццем. А парадак трэба наводзіць ва ўсім", - адзначыў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што ў бліжэйшы час мае намер наведаць Віцебскую вобласць. Акцэнт ён збіраецца зрабіць на яе паўночна-заходняй, паўночнай частках.
Паездка ў Асіповічы
Таксама падчас кадравага дня кіраўнік дзяржавы анансаваў рабочую паездку ў Асіповічы, каб азнаёміцца з тым, як працуе адно з буйных мясцовых прампрадпрыемстваў – Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання.
"У Асіповіцкім раёне я хацеў бы пабываць. Трэба гэта запланаваць", - сказаў кіраўнік дзяржавы, удакладніўшы, што яго цікавіць вагонабудаўнічы завод.
Звяртаючыся да назначанага сёння кіраўніка раёна Андрэя Дубінчыка, прэзідэнт сказаў, што неабходна займацца не толькі пытаннямі развіцця сельскай гаспадаркі, але і развіваць прамысловы патэнцыял рэгіёна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"