Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Вальфовіч: Мінск застаецца пляцоўкай для магчымых перагавораў па Украіне

Беларускі бок раней на працягу некалькіх гадоў даваў магчымасць праводзіць перагаворы па мірным урэгуляванні ўкраінскага крызісу.
Sputnik
МІНСК, 13 жні – Sputnik. Асобныя сілы за мяжой спрабуюць уцягнуць Беларусь ва ўкраінскі крызіс, сказаў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч на палях форуму "Армия-2024".
Паводле яго слоў, пры ацэнцы міжнароднай абстаноўкі трэба ўлічваць глыбіню ўкраінскага крызісу, напружанасць, якая захоўваецца у Еўропе, а таксама на Блізкім Усходзе і Азіяцкім рэгіёне.
Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што беларускі бок гатоў аказаць максімальнае садзейнічанне працэсу мірнага ўрэгулявання ўкраінскага крызісу і арганізаваць перагаворы.

"Пры гэтым намі будуць прыкладзены ўсе намаганні для аднаўлення нармальнага дыялогу. Мінск заўсёды быў і застаецца бяспечнай пляцоўкай для такіх перагавораў", - цытуе Вальфовіча БелТА.

Пасля чаго дадаў, што зараз прыярытэтнай задачай застаецца ахова мяжы такім чынам, каб выключыць магчымыя правакацыі.
"Сёння гэта актуальна як ніколі. Асобныя сілы за мяжой наўмысна імкнуцца ўцягнуць нас у канфлікт, пасеяць паніку і хаос на мяжы Саюзнай дзяржавы. Гэтага дапусціць нельга", - лічыць ён.
На думку дзяржсакратара Савета бяспекі, Мінск з’яўляецца донарам міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, а таксама гарантуе бяспеку Саюзнай дзяржавы.
Разам з расійскім бокам Беларусь прымае меры стратэгічнага стрымлівання, каб не дапусціць удару з Захаду.
"Найважнейшай задачай для нас з’яўляецца актыўны ўдзел у фарміраванні новай архітэктуры міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі ў рамках постканфліктнага светаўладкавання", - лічыць Вальфовіч.
Таксама ён выказаў упэўненасць, што новыя выклікі і пагрозы толькі ўмацоўваюць стратэгічнае партнёрства і саюз Беларусі і Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Платформы для ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне пакуль што няма – Пяскоў