Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка даў інтэрв'ю тэлеканалу "Россия"

Размова беларускага лідара і вядомага расійскага журналіста працягвалася каля дзвюх гадзін.
Sputnik
МІНСК, 15 жні – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю тэлеканалу "Россия" для тэлепраграмы "Большие воскресные вести", паведамляе БелТА.
Адзначаецца, што інтэрв’юерам быў журналіст, вядучы ток-шоу "60 минут" і дэпутат Дзяржаўнай думы Яўген Папоў.
Размова доўжылася каля дзвюх гадзін, Лукашэнка пракаменціраваў самыя вострыя тэмы парадку дня – атаку УСУ на Курскую вобласць, украінскія беспілотнікі, якія парушылі беларускую мяжу, нядаўнія заявы Кіева і Варшавы.
У мінулым годзе кіраўнік дзяржавы ўжо даваў інтэрв’ю гэтаму тэлеканалу, тады пасля наведвання аднаго з прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу ў Мінскай вобласці з ім размаўляла журналістка Вольга Скабеева.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Ядзерная зброя ў Беларусі
Лукашэнка: абараназдольнасць Саюзнай дзяржавы як ніколі высокая