Відэа

Расійскія маракі адпрацавалі вызваленне порта ад дыверсантаў – відэа

Паўночны марскі флот РФ правёў вучэнні па вызваленні ад дыверсійна-разведвальнай групы порта Дудзінка ў Краснаярскім краі. Як праходзілі манеўры, глядзіце на відэа.
Sputnik
У штабе расійскага Паўночнага флоту паведамілі аб правядзенні спецыяльных вучэнняў, на якіх маракі і пехацінцы адпрацоўвалі вызваленне марскога порта пасля нападзення дыверсантаў. Навучальныя манеўры праводзіліся ў порце Дудзінка ў Краснаярскім краі. Кадры вучэнняў апублікавала прэс-служба Паўночнага флоту.
Паводле легенды, порт быў захоплены дыверсійна-разведвальнай групай, частка яго аб’ектаў была замініравана. Маракі з падраздзялення па барацьбе з падводнымі дыверсійнымі сіламі скрытна высадзіліся на тэрыторыі захопленага порта, правялі размініраванне і вызвалілі захопленыя будынкі.
Затым на ўзбярэжжа Енісея высадзіўся марскі дэсант, байцы правялі штурмавую аперацыю па вызваленні стратэгічнага аб’екта ў Арктыцы – з вады, з паветра і з зямлі, распавялі ў прэс-службе флоту.
У вучэннях быў задзейнічаны палубны верталёт Ка-27, хуткаходныя лодкі, а таксама артылерыя вялікага супрацьлодкавага карабля "Вице-адмирал Кулаков".
У штабе флоту падкрэслілі, што ўсе задачы вучэнняў былі выкананы поўнасцю, асабовы склад паказаў зладжанасць дзеянняў і высокі прафесіяналізм.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"