МІНСК, 20 жні – Sputnik. З 20 па 22 жніўня ў рамках збору з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войск Маскоўскага раёна Мінска пройдзе камандна-штабное вучэнне, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны.
"Падчас вучэнняў афіцэры адпрацуюць пытанні кіравання падпарадкаванымі падраздзяленнямі пры выкананні асабовым складам задач тэрытарыяльнай абароны", - гаворыцца ў паведамленні.
Плануецца, што падчас манеўраў ваеннаабавязаныя на практыцы атрымаюць навыкі, як ахоўваць і абараняць аб’екты мясцовай інфраструктуры.
Таксама яны разам з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў будуць падтрымліваць правапарадак у сталіцы, у тым ліку змагацца з дыверсійнымі групамі ўмоўнага праціўніка.
Раней 1 жніўня беларускае абароннае ведамства расказала, што ў адным з раёнаў сталіцы будуць праходзіць навучальныя зборы тэрытарыяльных войск.
У прэс-службе растлумачылі, што тэрытарыяльныя войскі будуць несці службу на кантрольна-прапускным пункце і абараняць інфраструктуру Маскоўскага раёна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"