Які сёння дзень: 21 жніўня 2024 года

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 132 дні.
Sputnik
Якія падзеі адбыліся 21 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 21 жніўня

У 1781 годзе горад Дрыса (Верхнядзвінск) набыў герб.
У 1986 годзе СССР афіцыйна абвясціў аб тым, што катастрофа на Чарнобыльскай АЭС была выклікана халатнасцю персаналу.

Хто нарадзіўся 21 жніўня

1906 год: Макар Паслядовіч, беларускі пісьменнік.
1908 год: Міхаіл Ельяшэвіч, фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі.
1931 год: Юлія Канэ, беларуская літаратуразнаўца.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі мільярдэр, прадпрымальнік і сузаснавальнік Google Сяргей Брын, а таксама спрынтар з Ямайкі, трохразовы алімпійскі чэмпіён Усэйн Болт.

21 жніўня ў народным календары

У гэты дзень вернікі шануюць памяць свяціцеля Мірона Крыцкага. Ён быў вельмі добры і нікому не адмаўляў у дапамозе. Расказваюць, што аднойчы ён застаў у сваім гумне зладзеяў і сам дапамог ім узваліць на плечы цяжкія мяшкі са збожжам. Гэта так пасаромела іх, што з таго моманту яны зараблялі на жыццё толькі сумленнай працай. Таксама існуе паданне, што Мірон быў цудатворцам: калі ў яго горадзе аднойчы здарылася паводка, ён спыніў ваду ў рацэ і перайшоў па ёй, як па сушы, а затым зноў дазволіў вадзе бегчы. Свяціцель Мірон пражыў 100 гадоў і мірна спачыў.
У народзе 21 жніўня называюць Ветрагоны, бо звычайна дзьмуць моцныя, ужо амаль восеньскія вятры. Лічылася, што прырода сумуе па адыходзячаму лету: "Вятры-ветрагоны пыл пагналі па белу свету, заплакалі па красну лету".
Калі 21 жніўня раніцай назіраецца туман, гэта прадказвае добры ўраджай у будучым годзе.