У перыяд з 12 па 21 жніўня ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся чарговы этап Міжнароднай валанцёрскай праграмы "Миссия Добро", які быў арганізаваны прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва пры падтрымцы Беларускага Чырвонага Крыжа.
"Миссия Добро" сёлета прадстаўлена дзвюма групамі валанцёраў: па надзвычайных сітуацыях і па лініі крызіснай псіхалогіі. Геаграфія: Мінск, Дзяржынск, Гродна, Івацэвічы. Майстар-класы амаль для 300 беларускіх калег правялі вопытныя валанцёры з Расійскай Федэрацыі.
Напрыклад, валанцёры па надзвычайных сітуацыях правялі навучальныя сесіі па медыцынскім сартаванні пацярпелых, у тым ліку, з адпрацоўкай на практыцы са статыстамі ва ўмовах, набліжаных да НС, па аказанні першай дапамогі пацярпелым, а таксама па арганізацыі і правядзенні пошукавых мерапрыемстваў у прыродных экасістэмах і гарадскіх умовах.
У чым асаблівасць праекта? Чаму валанцёрскі рух набірае абароты? І якія ўнікальныя методыкі прывезлі ў Беларусь расійскія спецыялісты? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
намеснік кіраўніка Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр ЛЕНІН;
першы намеснік Генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа Сяргей ШАГУН;
спецыяліст па працы з валанцёрамі Марына ТРАБУХІНА;
валанцёр Гуманітарнай акцыі міжнароднай праграмы "Миссия Добро" Леанід КРЫКУНОЎ;
валанцёр Гуманітарнай акцыі міжнароднай праграмы "Миссия Добро" Марына КРУЧЫНІНА;
валанцёр Гуманітарнай акцыі міжнароднай праграмы "Миссия Добро" Аляксандр ФЁДАРАЎ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"