МІНСК, 22 жні – Sputnik. Мінск і Пекін маюць аднолькавыя погляды на цяперашнюю палітычную сітуацыю, а таксама на будучае светаўпарадкаванне, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэч з прэм’ерам Дзяржсавета Кітая Лі Цянам, перадае Sputnik.
"Нягледзячы на вялікую геаграфічную адлегласць, сёння мы адзіныя не толькі ў ацэнках мінулага, але і ў поглядах на цяперашнюю палітычную сітуацыю, а таксама мы адзіныя ў поглядах на будучае светаўпарадкаванне" - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым беларускі прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь і Кітай устанавілі найвышэйшы ў гісторыі ўзровень адносін – усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.
"Нас са старшынёй Сі Цзіньпінам звязвае глыбокае і шчырае сяброўства. Дзве краіны аказваюць адна адной безумоўную падтрымку ў пытаннях, якія закранаюць карэнныя інтарэсы", - сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён назваў самую актуальную задачу для Мінска і Пекіна.
"Цяпер самая актуальная задача для нас – узняць эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва да ўзроўню палітычнага", - сказаў Лукашэнка.
Звяртаючыся да прэм’ера Дзяржсавета Кітая, Лукашэнка падкрэсліў, што рад зноў вітаць яго на гасціннай беларускай зямлі з афіцыйным візітам.
"Вашаму прыезду мы надаём выключнае значэнне. Я думаю, ён можа быць гістарычным", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка адзначыў, што апошні раз Лі Цян наведваў Беларусь амаль дзесяць гадоў таму, у 2015 годзе, будучы губернатарам правінцыі Чжэцзян, калі шырока адзначалі 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Гэты візіт праходзіць у знакавы для Беларусі год – у 80-годдзе вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
"Характэрна, што за мір і свабоду на беларускай зямлі ў партызанскіх атрадах, Віцебскім падполлі змагаліся і кітайцы. Мы памятаем гэтых герояў. СССР страціў у той вайне 27 мільёнаў чалавек. Кітай у барацьбе з японскім мілітарыстамі – 35 мільёнаў. Таму Другая сусветная – наш агульны боль. І перамога ў ёй агульная", - сказаў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"