Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Васерман: перагавораў аб захаванні незалежнасці Украіны быць не павінна

У дачыненні да Украіны можа быць дасягнута адзінае рашэнне – гэта поўная яе ліквідацыя як самастойнай структуры, мяркуе расійскі аналітык, эрудыт, палітычны кансультант, дэпутат Дзярждумы РФ Анатоль Васерман.
Sputnik
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў напісаў у сваім Telegram-канале: "Апошнім часам няхай і тэарэтычна, але існавала адна небяспека – перагаворная пастка, куды наша краіна магла трапіць пры пэўным збегу абставін. А менавіта – раннія непатрэбныя перагаворы аб міры, прапанаваныя міжнароднай супольнасцю і навязаныя кіеўскаму рэжыму. З незразумелымі перспектывамі і наступствамі. Пасля здзяйснення неанацыстамі акта тэрарызму ў Курскай вобласці ўсё стала на свае месцы. Пустая балбатня не ўпаўнаважаных нікім пасрэднікаў на тэму цудоўнага міру спынена. Цяпер усе разумеюць, няхай і не гавораць услых. Разумеюць, што больш ніякіх перагавораў да поўнага разгрому ворага!", - адзначыў Мядзведзеў.
Пазіцыю палітыка падзяляе і вядомы палітычны кансультант, дэпутат расійскай Дзярждумы Анатоль Васерман.
"Стратэгічна можа быць дасягнута адно-адзінае рашэнне, звязанае з Украінай, гэта поўная яе ліквідацыя як самастойнай структуры. Справа ў тым, што Украіна першапачаткова, 160 гадоў таму, была задумана як інструмент ператварэння рускай большасці жыхароў паўднёвага захаду Расіі ў нешта антырускае і, на жаль, іншых мэт у яе не прадбачылася", - кажа Васерман.
Пакуль не будзе прызнана, што лозунг "Украіна – не Расія" заахвочвае тэрор, і пакуль не будзе прызнана, што ўкраінцы – гэта неад’емная частка рускага народа, да таго часу любая тэрыторыя, якая называецца незалежнай Украінай, будзе заставацца крыніцай павышанай небяспекі, перш за ўсё, для сваіх жа жыхароў, а таксама для ўсіх астатніх рускіх людзей, мяркуе субяседнік радыё Sputnik.
"З майго пункту гледжання, ніякіх перагавораў, якія прадугледжваюць магчымасць захавання нейкай формы незалежнасці Украіны, быць не павінна, і калі нейкія перагаворы ў такім фармаце пачнуцца, я буду публічна ім супрацьстаяць", - кажа Васерман.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"