Беларусь і Кітай будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў абароннай сферы

Мінск і Пекін будуць развіваць супрацоўніцтва не толькі ў сферы абароны, але і ў юстыцыі, праваахоўнай дзейнасці і бяспецы.
Sputnik
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Беларусь і Кітай дамовіліся ўмацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ў абароннай сферы, гаворыцца ў сумесным камюніке ўрадаў дзвюх краін, якое апублікавана ў рамках афіцыйнага візіту прэм’ера Дзяржсавета КНР Лі Цяна ў Мінск.
"Абодва бакі будуць умацоўваць супрацоўніцтва ў сферах абароны, юстыцыі, праваахоўнай дзейнасці і бяспекі", - гаворыцца ў камюніке, тэкст якога размешчаны на сайце кітайскага знешнепалітычнага ведамства.
Таксама адзначаецца, што абедзве краіны будуць паглыбляць узаемадзеянне па падрыхтоўцы ваеннаслужачых, у сумеснай барацьбе з кіберзлачыннасцю і транснацыянальнай злачыннасцю, а таксама ў справе барацьбы з "трыма сіламі зла" – тэрарызмам, экстрэмізмам і сепаратызмам.

Умацаванне супрацоўніцтва

Акрамя гэтага, абедзве дзяржавы дамовіліся і аб умацаванні дзелавога супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы. Згодна з падпісаным камюніке, гэта ўзаемадзеянне будзе ажыццяўляцца "ў адпаведнасці з прынцыпам узаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу".
Таксама бакі будуць сумесна садзейнічаць стварэнню глабальнага партнёрства ў галіне экалагічна чыстай энергетыкі.
Нагадаем, у Мінску з афіцыйным візітам знаходзіцца прэм’ер Дзяржаўнага Савета Кітая Лі Цян, падчас якога адбылася сустрэча з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам і прэм’ер-міністрам краіны Раманам Галоўчанкам.
Паводле слоў беларускага прэм’ера, гэты візіт мае гістарычны характар, бо ў мінулы раз кіраўнік урада Кітая наведваў Беларусь з афіцыйным візітам 17 гадоў таму.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лі Цян: Кітай гатоў рэалізаваць сумесна з Беларуссю важныя дамоўленасці