Макушын: мэта праграмы "Новое поколение" – згуртаваць жыхароў розных краін

Праграма "Новое поколение" прызначана для маладых прафесіяналаў ва ўзросце 25-35 гадоў, якія займаюць актыўную грамадскую пазіцыю, амбіцыйных людзей з шырокім кругаглядам.
Sputnik
МІНСК, 23 жні – Sputnik. Рассупрацоўніцтва запусціла ўнікальную праграму, галоўная мэта якой – пасябраваць удзельнікаў з розных краін, пра гэта кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Юрый Макушын распавёў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Ён адзначыў, што праграма "Новое поколение" з’яўляецца адной з флагманскіх праграм Рассупрацоўніцтва, яна вельмі паспяховая і запатрабаваная. Па словах Макушына, праграма складаецца з серыі стажыровак для маладых людзей ва ўзросце ад 25 да 35 гадоў і з розных краін, якія прыязджаюць і ўдзельнічаюць у мерапрыемствах на тэрыторыі Расіі.
Тэматыка рознай накіраванасці, ёсць і розныя фарматы стажыроўкі: форумы, сумесныя туры і іншыя мерапрыемствы.

"Мэта праграмы – здружыць, згуртаваць удзельнікаў з розных краін, каб яны ўжо маглі паміж сабой, паразмаўляўшы, перасябраваўшы, усталяваўшы гарызантальныя сувязі, неяк узаемна ўзбагачацца ў плане вопыту і практыкі, дзяліцца лепшымі напрацоўкамі і рабіць сумесныя праекты. Такія паспяховыя прыклады таксама ужо ёсць", - сказаў кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі.

Ён падкрэсліў, што яшчэ адна задача – прадоўжыць збліжэнне "нашых брацкіх краін", якія вельмі згуртавана працуюць па розных напрамках: у эканоміцы, гуманітарнай і сацыяльнай сферы.
“Цяжка знайсці той напрамак, дзе няма ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі. У нас самая цесная кааперацыя, таму ўзаемны абмен (вопытам – Sputnik) вельмі важны і патрэбны. Спадзяюся, што ўдзельнікі прыўнясуць шмат з тых праграм, у якіх удзельнічалі, ва ўласную практыку і далейшую работу, звязаную, у тым ліку, з напрамкам "экалогіі і турызму", - рэзюміраваў Макушын.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Валанцёры з Беларусі прайшлі навучанне ў Расіі