Шры-Ланка адмяняе візы для беларусаў – але не назаўсёды

Урад астраўной дзяржавы вырашыў увесці бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін, у тым ліку Беларусі і Расіі.
Sputnik
МІНСК, 25 жні – Sputnik. Улады Шры-Ланкі ўводзяць бязвіз для турыстаў з цэлага шэрага краін, але пакуль што гэтае рашэнне будзе дзейнічаць паўгода, паведамляе мясцовы партал Newswire.
Бязвізавы рэжым на востраве пачне працаваць з 1 кастрычніка бягучага года.
У спіску краін, для якіх працуе бязвіз, 35 дзяржаў. Сярод іх ёсць Беларусь, Расія, Германія, Кітай, Нідэрланды, Казахстан, Польшча, ЗША, Канада і іншыя. Без візы грамадзяне гэтых краін змогуць знаходзіцца на Шры-Ланцы 30 дзён.
Грамадзяне Беларусі таксама могуць наведваць без віз шэраг постсавецкіх краін, сярод якіх Расія, Азербайджан, Арменія, Узбекістан, Таджыкістан і іншыя.
Дзейнічае бязвіз для ўладальнікаў беларускіх пашпартоў і ў Албаніі, Аргенціне, Бразіліі, Венесуэле, В’етнаме, Ізраілі, Кітаі, Манголіі, Сербіі, Тунісе, на Кубе і ў шэрагу іншых краін. Як правіла, бязвіз абмежаваны 30 ці 90 днямі ў годзе.
У некаторыя краіны беларусам можна заехаць без візы, але на пэўных умовах. Для гэтага трэба мець візу Канады, ЗША, Японіі, Вялікабрытаніі ці шэнгенскую. У прыватнасці, Сальвадор дазваляе бязвізавы ўезд, калі ёсць расійскі від на жыхарства, або віза ЗША, Канады ці Шэнгенскай зоны. У Самоа турыстаў з Беларусі прымуць са зваротнымі білетамі і браніраваннем атэля.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Гулый назваў папулярныя ў беларусаў краіны для адпачынку