Відэа

Асаблівасці пачатку навучальнага года ў Беларусі

У чацвер, 29 жніўня, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя на тэму: "Што зменіцца ў школах з 1 верасня: асаблівасці пачатку навучальнага года ў Беларусі".
Sputnik
Усяго з пачаткам навучальнага года ў рэспубліцы для дзяцей расчыняць дзверы 2 655 школ. Адметна, што пяць з іх новыя.
Усяго за парты сядзе 1 мільён 70 тысяч школьнікаў, з якіх 105 тысяч – першаклашкі. Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да пачатку навучальнага года і Дня ведаў, адбудуцца 2 верасня, таму што 1-е сёлета прыпадае на нядзелю.
Першы ўрок – агульны для ўсіх – будзе прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Якія новыя падручнікі з’явяцца сёлета? Колькі школьнікі змогуць наведваць факультатываў? Як зменяцца дзённікі і ці можна будзе карыстацца ў школе мабільным тэлефонам?
На гэтыя і іншыя пытанні ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адказала намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі – начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ірына КАРЖОВА.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"