МІНСК, 29 жні – Sputnik. Цяпер у Беларусі ўстанавіліся дружалюбныя адносіны з Расіяй, асабліва з кіраўніцтвам краіны, сказаў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
У чацвер у Палацы Незалежнасці праходзіць нарада па інфармацыйнай палітыцы.
"Я думаю, гэта будзе садзейнічаць стварэнню нармальнага самастойнага медыяхолдынгу на роўных. Гэта галоўнае. Калі мы будуем наш саюз, галоўны прынцып – роўныя ўмовы", - цытуе Лукашэнку БелТА.
Паводле яго слоў, ніхто не будзе браць пад казырок, ніхто нікому не будзе падпарадкоўвацца. Уся праца будзе будавацца на роўных умовах.
Беларускі лідар звярнуў увагу, што шмат разоў абмяркоўваў дадзеную тэматыку са сваім расійскім калегам Уладзімірам Пуціным.
"Я ні разу не чуў ад яго, калі мы абмяркоўваем гэтыя пытанні, каб ён сказаў: слухай, вось мы тут вялікія, вы малыя, давайце так, давайце гэтак", - расказаў ён.
Саюзны холдынг
Лукашэнка прыгадаў, што апошні раз пры абмеркаванні гэтага пытання з прэзідэнтам Расіі гаварылася, што трэба рухацца наперад і рабіць самастойны холдынг.
"Ён кажа: "Я толькі за. Так, трэба холдынг, трэба, каб Telegram-канал, і ў інтэрнэце гэта было, блогеры…" …Ён мне калі гэта разгарнуў, я кажу: "Так нам больш не трэба, менавіта так трэба дзейнічаць", - абмаляваў ён сітуацыю.
Пасля чаго канстатаваў, што расійскія перагаворшчыкі па гэтай тэматыцы маюць свае ўласныя інтарэсы, але дзейнічаць трэба так, як вызначылі лідары дзвюх краін.
"Па стварэнні саюзнага медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы мы гаворым вельмі шмат. Натуральна, з улікам той палітыкі, якая ажыццяўляецца ў Расіі адносна СМІ", - сказаў прэзідэнт.
Лукашэнка звярнуў увагу, што ўдзельнікі нарады павінны ведаць, якая інфармацыйная палітыка праводзіцца ў Расіі, якая з-за памераў краіны не можа абысціся без СМІ.
"З прычыны пэўных нюансаў расіяне ўдзяляюць вельмі сур'ёзную ўвагу сродкам масавай інфармацыі", - дадаў ён.
Расійскія СМІ
Лукашэнка нагадаў удзельнікам нарады аб супрацоўніцтве з расійскім тэлебачаннем, у якім беларускі бок зацікаўлены. Паводле яго слоў, да беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, якія вяшчаюць у эфіры ці інтэрнэце, апошнім часам прыслухоўваюцца.
"Але, давайце шчыра, расіян лепш і больш чуюць. Таму калі мы будзем там прысутнічаць, таксама важна", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым ён адзначыў, што Расія з’яўляецца ключавым партнёрам для рэспублікі і асноўным рынкам збыту тавараў, таму важна прысутнічаць там і ў рэгіёнах.
"І добра, што кіраўнікі вядучых расійскіх СМІ пайшлі нам насустрач і гатовы ўсяляк падтрымліваць адносіны і супрацоўнічаць", - сказаў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"