Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025

Лукашэнка: СМІ будуць адыгрываць вядучую ролю ў перадвыбарнай кампаніі

Беларускі лідар сабраў ключавых функцыянераў у інфармацыйнай сферы, каб абмеркаваць з імі пытанні работы галіны ў рэспубліцы.
Sputnik
МІНСК, 29 жні – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў у Палацы Незалежнасці даклад аб актуальных пытаннях інфармацыйнай палітыкі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел міністр інфармацыі Марат Маркаў, намеснік кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі Уладзімір Пярцоў, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант, прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант.
"Мы хутка ўступаем у перадвыбарную кампанію. Натуральна, што сродкі масавай інфармацыі, на шчасце, будуць іграць практычна адну з вядучых роляў у гэтай сітуацыі", - цытуе Лукашэнку Тelegram-канал Пул Першага.
Паводле яго слоў, добра, што не даводзіцца абмяркоўваць іншыя праблемы, накшталт вайны, бо лепш весці інфармацыйныя войны, хоць гэта і не так проста.
Беларускі лідар запэўніў, што загадаў ісці ваяваць за мяжу нашай дзяржавы не было і не будзе.
"Мы толькі тады будзем ваяваць, калі прыйдуць да нас з дрэннымі намерамі. Вось і ўсё", - растлумачыў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Лукашэнка: інфармацыйная вайна – гэта прэлюдыя да гарачай фазы супрацьстаяння