Сёння адзначаецца Міжнародны дзень зніклых людзей. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 30 жніўня
У 1481 годзе ў Вільні за змову супраць вялікага князя Казіміра пакараны смерцю князь Іван Гальшанскі і князь Міхаіл Алелькавіч.
У 1704 годзе ў Нарве заключана пагадненне паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай пра ўдзел апошняй у Паўночнай вайне.
Хто нарадзіўся 30 жніўня
1866 год: Канстанцін Скірмунт, палітычны дзеяч Беларусі, Расійскай імперыі і Польшчы.
1954 год: Аляксандр Лукашэнка, 1-ы прэзідэнт Беларусі.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся англійская паэтэса Мэры Шэлі і рускі мастак Ісаак Левітан.
30 жніўня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога пакутніка Мірона. Мірон-ветрагон абрывае лісце з дрэў, казалі ў народзе. Таксама ўспамінаюць Аліпія-іканапісца. Яго празвалі Ліпіем – па сугуччу і таму, што ён пісаў абразы на ліпавых дошках.
У гэты дзень дапамагалі ўдовам, працавалі на талаке ў дамах, дзе няма гаспадара.
Назіралі за надвор'ем: калі пахмурна або сонца ў хмару садзіцца, ненасце будзе яшчэ доўга, а калі надвор'е добрае – будзе ранняя вясна.