МІНСК, 30 жні – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін патэлефанаваў у пятніцу свайму беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнку, каб асабіста павіншаваць яго з юбілеем, пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля.
Расійскі лідар падпісаў сёння ўказ аб узнагароджанні беларускага прэзідэнта вышэйшай дзяржаўнай узнагародай Расіі – ордэнам Андрэя Першазванага.
"Падчас тэлефоннай размовы прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін сардэчна павіншаваў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку з 70-гадовым юбілеем і ўзнагароджаннем ордэнам Святога апостала Андрэя Першазванага", - гаворыцца ў паведамленні.
Падчас размовы кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняліся думкамі па актуальных тэмах, якія закранаюць развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Расіяй і Беларуссю ў далейшым.
Раней у пятніцу стала вядома, што расійскі лідар падпісаў указ аб узнагароджанні Аляксандра Лукашэнкі ордэнам Андрэя Першазванага.
У Расіі гэты ордэн з’яўляецца вышэйшай дзяржаўнай узнагародай. Беларускі лідар удастоіўся ўзнагароды за свае заслугі ў рамках стратэгічнага партнёрства з Расіяй і развіццё саюзнай інтэграцыі.
Акрамя Аляксандра Лукашэнкі дадзеную ўзнагароду атрымлівалі такія замежныя лідары, як індыйскі прэм’ер Нарэндра Модзі, азербайджанскі прэзідэнт Гейдар Аліеў, казахстанскі прэзідэнт Нурсултан Назарбаеў і старшыня КНР Сі Цзіньпін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"