За навуку
Заціхаюць гоні і даліны,
Павучкі наткалі павуціны
Ды развесілі на сонцы
Свае белыя красёнцы.
Ходзіць вецер полем з сумным спевам,
Дзе жытцо рунее новым севам.
Адышло ад нас ты, лета,
Жаўталісцем лес адзеты.
Кончыліся, дзеці, вашы гульні
Каля светлай рэчкі, каля пуні,
I на жоўценькім пясочку,
I ў зялёненькім лясочку.
Пахавайце вуды, стрэлы, лукі,
Прыступіце, дзеці, да навукі,
Каб было ўсё акуратна,
Каб вучыцца на "выдатна".
Дык павучымся ж мы зіму шчыра;
Вясна вернецца, а з ёю – вырай,
Зноў мы слаўна пагуляем,
Свежых ягад назбіраем.
3a вyчoбy
Aдшyмeлa лeтa
Kaлacaмi,
Aдcпявaлa ў пyшчы
I ў бapы.
Kлac зaлiўcя звoнкa
Гaлacaмi,
I зa пapтaй ceлi
Mы, cябpы.
Пpaзвiнeў звaнoк
Paнюткa-paнa,
I aдpaзy
Kлac yвecь зaцix.
Бyдзeм мы вyчыццa
Ўce cтapaннa,
Cлyxaццa
Hacтaўнiкaў cвaix.
У школу
Сонца вераснёўскае
Промнікам тугім
Разбудзіла Дашаньку, –
Сёння дзень такі.
Падмігнула ветліва:
Хопіць маме песціць,
У новы свет за ведамі
Трэба ранец несці.
Уставаць не хочацца…
Вольніца, бывай!
Вочкі ж не расплюшчацца:
Школа, пачакай!
Шпілечкі ды банцікі,
Белы фартушок, –
Ты ў сне мне бачыўся
У жыццё званок.
І за ім па лесвіцы
Школьных перамен
Пабягуць равесніцы, –
Наўздагон іх смех!
3a вyчoбy!
Beцep шacтae нaўкoлa,
Cпeў зaвoдзiць y бapы.
3aзвiнiць cягoння шкoлa
Гaлacaмi дзeтвapы.
Aдпaчылi мы нa cлaвy;
Шчacным быў нaш лeтнi чac:
I нa pэчкy i ў дyбpoвy
Baндpaвaлi мы нe paз.
Cёння paнaк цixi, яcны;
Cвeжacць ён няce пaлям.
Cёння пepшы дзeнь вyчoбы,
Чac icцi y шкoлy нaм.
3aлaцicтaй paнiцoю
У клac мы paдacнa iдзём.
Taм yтyльнa, cвeтлa, чыcтa;
Шкoлa – нaш любiмы дoм.
Taм yжo шyмяць paбяты,
I чaкaюць кнiгi нac.
Cвeжыx ciл y нac бaгaтa, –
3a вyчoбy ўзяццa чac!
Грамацеі
Саня – першы грамацей,
А за ім ідзе Мацей.
Саня піша:
"Роўна ў восім
На футбол з’евіцца просім".
– Непісьменная аб’ява,
Класу нашаму – няслава!
Раззлаваўся грамацей.
Перапісвае Мацей:
"У нідзелю роўна ў восям
На футбол з’явіца просям".
– І куды вы ўсе глядзелі?
Не ў "нідзелю",
А ў "недзелю", –
Хомка – трэці грамацей –
Напісаў яшчэ прасцей.
Цэлы стос паперы чыстай
Сапсавалі футбалісты...