Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін прыбыў у Манголію ўвечары 2 верасня. Раніцай у аўторак у яго адбылася сустрэча з прэзідэнтам краіны Ухнаагійнам Хурэлсухам. Яна прайшла ў багата упрыгожанай з выкарыстаннем напаўкаштоўных камянёў, золата, срэбра і драўлянай разьбы юрце, размешчанай у дзяржаўным палацы. У ёй, як правіла, ладзяцца афіцыйныя цырымоніі і сустрэчы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі замежных краін.
Уладзімір Пуцін запрасіў свайго мангольскага калегу ўзяць удзел у саміце ў фармаце БРІКС+, які пройдзе ў Казані ў кастрычніку гэтага года. Ухнаагійн Хурэлсух запрашэнне прыняў.
У Манголіі гэтымі днямі адзначаюць 85-годдзе перамогі савецкіх і мангольскіх узброеных сіл над японскімі мілітарыстамі на рацэ Халхін-Гол. Расійскі лідар прыме ўдзел у святочных урачыстасцях.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"