Трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя не стала ў панядзелак, 2 верасня. Яму было 86 гадоў.
Развітанне з легендарным барцом праходзіць у мінскім Палацы спорту з 10 да 15 гадзін. Развітацца ідуць і тыя, хто асабіста ведаў Аляксандра Мядзведзя, і простыя мінчане. Шмат выхаванцаў спартшкол.
З вянком ад кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі прыбыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Пярцоў. Ушанаваць памяць Аляксандра Мядзведзя прыйшлі таксама намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, саветнік старшыні ўрада РФ Алег Матыцын, міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук, кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка, міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Марыана Шчоткіна і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Дзмітрый Баскаў, прадстаўнікі спартыўных федэрацый.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"