МІНСК, 5 вер – Sputnik. Новы глыбакаводны порт пры ўдзеле Беларусі і КНР можа з'явіцца на Далёкім Усходзе, сказаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у чацвер, выступаючы на пленарнай сесіі УЭФ.
Ён адзначыў, што ў Прыморскім краі плануецца стварыць першы МТАР – міжнародную тэрыторыю апераджальнага развіцця. Вялікую цікавасць да гэтага праект праяўляюць у Мінску і Пекіне.
"Вялікую цікавасць да яго праяўляюць нашы кітайскія сябры, а таксама Рэспубліка Беларусь, з удзелам якой у Прымор’і можа з’явіцца новы глыбакаводны порт", - заявіў кіраўнік расійскай дзяржавы.
Пуцін таксама падкрэсліў, што Беларусь прадметна разглядае развіццё партовай інфраструктуры і тэрміналаў на Кольскім паўвостраве, які з’яўляецца часткай Паўночнага марскога шляху.
"Запрашаю і іншыя дружалюбныя краіны далучыцца да праектаў у рэгіёне", - дадаў расійскі лідар.
Сакратар Грамадскай палаты РФ Аляксандр Галушка раней паведаміў, што МТАР плануецца стварыць на тэрыторыі Прыморскага краю з 2025 года.
Праект будзе мець фармат трохбаковага супрацоўніцтва, бо ў абмеркаванні ўмоў супрацоўніцтва будзе прымаць Расія, Кітай і Беларусь.
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў у сваю чаргу адзначыў, што СД магла б праз адзін-два гады зацвердзіць праект, якім вызначыла сумесны ўдзел Беларусі і РФ у МТАР.
Усходні эканамічны форум праходзіць з 3 па 6 верасня на пляцоўцы кампуса Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта ва Уладзівастоку.
Sputnik – генеральны інфармацыйны партнёр УЭФ-2024
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"