Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Магілёў і Уладзівасток сталі гарадамі-пабрацімамі

Уладзівасток стаў адзінаццатым расійскім горадам-пабрацімам Магілёва. Усяго ў беларускага горада 22 гарады-пабрацімы.
Sputnik
МІНСК, 5 вер – Sputnik. Магілёў і Уладзівасток падпісалі пагадненне аб пабрацімстве, расказаў намеснік кіраўніка рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі з Прыморскім краем Руслан Страхар.
Пагадненне падпісалі ў рамках Усходняга эканамічнага форуму старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў і мэр Уладзівастока Канстанцін Шастакоў.
"Ужо ўчора адбылася сустрэча дэлегацыі Магілёўскай вобласці з мэрам Уладзівастока, з нашым даўнім сябрам і партнёрам. І ўчора было падпісана ўжо, па сутнасці, пагадненне аб пабрацімстве паміж Магілёвам і Уладзівастокам. Гэта чарговы такі добры крок ва ўмацаванне нашага агульнага вялікага супрацоўніцтва", - распавёў у чацвер Страхар.
Ён адзначыў, што за апошнія пяць гадоў узаемны тавараабарот Беларусі з Прыморскім краем павялічыўся ў 4,8 раза. Пры гэтым экспарт з рэспублікі ў Прымор’е – у 4,2 раза, а з Прымор’я ў Беларусь – у 10 разоў.
Паводле яго слоў, у найбліжэйшыя дні павінны падпісаць пагадненне паміж Беларуссю і Прымор’ем на 2025-2026 гады: аб узаемным тавараабароце, прамысловасці, у гуманітарнай, культурна-спартыўнай, медыцынскай сферах.
"Учора з мэрам Уладзівастока мы абмяркоўвалі патрэбнасць у шырокай лінейцы камунальнай тэхнікі, якая ідзе. Ёсць патрэбнасць у замене ліфтавага абсталявання. І тут наша прадпрыемства "Магілёўліфтмаш" можа прапанаваць не толькі сэрвіс і ўстаноўку, але яшчэ і льготныя праграмы", - падкрэсліў Страхар.

Расійскія гарады-пабрацімы

Усяго ў Магілёва 22 гарады-пабрацімы, з іх амаль палова – расійскія. Самым першым расійскім горадам-пабрацімам стала Тула – пагадненне было падпісана ў 1998 годзе.
Пазней у гэтым спіску з’явіліся Волагда, Грозны, Хабараўск, Астрахань, Омск, Сакаліная гара горада Масквы, Пенза, Звянігарад і Керч.
Sputnik – генеральны інфармацыйны партнёр УЭФ-2024
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Уладзівасток плануе закупіць беларускія аўтобусы