Які сёння дзень: 7 верасня 2024 года

Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 115 дзён.
Sputnik
Якія падзеі адбыліся 7 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 верасня

У 1621 годзе войскі Рэчы Паспалітай перамаглі армію Асманскай імперыі падчас бітвы пры Хоціне.
У 1667 годзе Сімяон Полацкі быў прызначаны настаўнікам рускага царэвіча Аляксея Міхайлавіча.
У 1764 годзе каралём польскім і вялікім князем літоўскім абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
У 1812 годзе падчас руска-французскай вайны адбылася Барадзінская бітва.
У 2003 годзе гарадскія ўлады Полацка ўстанавілі помнік у гонар літары "Ў".

Хто нарадзіўся 7 верасня

1919 год: Алесь Асіпенка, беларускі пісьменнік, сцэнарыст.
1941 год: Уладзімір Гайдук, беларускі паэт.
Таксама сёння нарадзіліся англійская каралева Елізавета І і рускі пісьменнік Аляксандр Купрын.

7 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70 – Ціта, вучня апостала Паўла, разам з якім ён вандраваў, пакуль не стаў епіскапам Крыцкім.
У народнай традыцыі Ціту дадаюць мянушку Грыбнік, бо гэтым часам ужо збіралі апошнія грыбы, якіх звычайна было многа ў лесе, асабліва калі пачатак верасня быў цёплы і дажджлівы. Калі ж грыбы былі яшчэ доўга пасля гэтага дня, гэта значыла, што снег будзе таксама позна.
Але "грыбы грыбамі, а малацьба за плячамі" – трэба было выконваць і гаспадарчыя працы.
Таксама 7 верасня святкуюць перанясенне мошчаў аднаго з 12 апосталаў – Варфаламея, або, як яго называюць у народзе, святога Баўтрамея. Казалі: "Прыйшоў Баўтрамей – жыта на зіму сей". Да гэтага часу на полі заставаўся не зжаты звычайна толькі авёс – асноўная сыравіна для каш ды любімая страва дамашняй жывёлы. З аўсянай мукі таксама пяклі хлеб і блінцы, рабілі кісель.