Урад вызначыў, хто зможа быць рамеснікам па новых правілах

Беларускі ўрад вызначыўся з пералікам відаў рамеснай дзейнасці, і ў ім зараз пяць пунктаў.
Sputnik
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Пяць відаў дзейнасць будуць дазволены для рамеснікаў з 1 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Саўміна Беларусі.
Урад апублікаваў спісак, у якім пяць асноўных пунктаў: ​​бондарства, вытворчасць розных вырабаў, выраб пражы, кавальская справа, мастацкая апрацоўка і роспіс.
У другім пункце ёсць падпункты, з якіх вынікае, што рамеснікі змогуць рабіць пячныя кафлі, конныя павозкі, нацыянальныя музычныя інструменты, шорна-седлавыя вырабы, кухонны інвентар, а таксама займацца бісерапляценнем і гэтак далей. Што да мастацкай апрацоўкі і роспісу, то гэта магчыма з вырабамі з дрэва, каменя, косці, скуры, рога, металу, бляхі, шкла, керамікі, фанеры, якія прадаставіў спажывец.
У пералік не трапілі, напрыклад, выраб вясельных аксесуараў, свечак і мыла.
Ва ўрадзе растлумачылі, што фізічная асоба зможа іх вырабляць "у якасці самастойнай прафесійнай дзейнасці". Гэта азначае, што ў такім выпадку плаціцца падатак на прафдзейнасць праз спецыяльны мабільны дадатак.

Рэформа рамеснікаў

Правілы для рамеснікаў мяняюцца не ў першы раз. Напрыклад, раней яны павінны былі плаціць штогадовы збор. У 2023-м ён стаў штомесячным – 6 рублёў. У лютым 2024 года стаўку павялічылі да 6,5 рублі.
Таксама ў мінулым годзе было прынцыповае новаўвядзенне. Рамеснікі пацвярджалі свой статус праз мясцовыя органы ўлады. Калі гэта не ўдавалася, то людзям прапаноўвалі стаць самазанятымі і плаціць праз спецыяльны мабільны дадатак падатак на прафдаход, які залежыць ад выручкі.
У маі 2024 года на грамадскае абмеркаванне вынеслі праект пастановы ўрада. Ён датычыўся ІП, самазанятых і рамеснікаў. Апошнім хацелі пакінуць выраб і рамонт шэрага вырабаў (ад кухоннага інвентару да нацыянальных музычных інструментаў), выраб пражы, кавальскую справу. Былі ў пераліку і мастацкая апрацоўка, роспіс вырабаў з дрэва, каменя, косці, рога, металу, бляхі, шкла, керамікі і гэтак далей.
Аднак з выніковага варыянта спісак для рамеснікаў прыбралі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка склікаў нараду і даручыў канчаткова вырашыць, што ж адносіцца да рамесніцтва.
"Трэба звярнуць увагу, ці не створыць прапанаванае рэфармаванне перадумовы для пераходу часткі рамеснікаў, напрамкі дзейнасці якіх выпадуць з пераліку, у ценявы сектар", - заявіў ён.
Неўзабаве стала вядома, што ўрад зацвердзіць спісак і ён пачне дзейнічаць з 1 кастрычніка. Калі від дзейнасці ёсць у пераліку, можна атрымаць рамесны статус, калі не – шукаць іншыя формы афармлення свайго міні-бізнесу.

Нюансы

Важна, што мясцовыя органы ўлады могуць вызначаць свае лакальныя рамёствы, характэрныя для таго ці іншага раёна.
Акрамя таго, у нядаўна прынятым указе прапісана, што на статус рамеснікаў таксама могуць прэтэндаваць народныя майстры, інваліды І або ІІ групы, члены Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. Таксама гэта распаўсюджваецца на пенсіянераў па ўзросце або па выслузе гадоў.
Ёсць і такая падстава – пражыванне ў сяле ці вёсцы, дзе насельніцтва не перавышае 50 чалавек. Усё гэта своеасаблівыя льготныя катэгорыі. Астатніх будуць прымаць у рамеснікі на агульных падставах.
Важна, што заставацца рамеснікам па рашэнні выканкама, якое было прынята да рэформы, можна цяпер да 31 снежня 2024 года. Гэта значыць, па сутнасці ўсім трэба прайсці "перарэгістрацыю".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Рамеснікі з 1 кастрычніка будуць плаціць у ФСАН штомесяц каля 182 рублёў