МІНСК, 9 вер – Sputnik. Наяўнасць у Беларусі ядзерных узбраенняў працверазіла праціўніка і ўмацавала перагаворныя пазіцыі рэспублікі, заявіў у інтэрв’ю "ВаенТБ" кіраўнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва – памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка.
Раней прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што Мінск не мае намеру выкарыстоўваць тактычную ядзерную зброю, якая ёсць у краіны, пакуль не будуць парушаны межы Беларусі.
"Паўплывала, яно працверазіла, яно прывяло ў больш канструктыўную размову. Раней былі адносіны вельмі своеасаблівыя, што яны вельмі моцныя, якія могуць паўплываць на нешта, што Беларусь для іх не з’яўляецца сур’ёзнай перашкодай, праціўнікам", - сказаў Равенка.
Паводле яго слоў, дзякуючы размяшчэнню ў Беларусі такіх узбраенняў былі ўмацаваны перагаворныя пазіцыі краіны і ўзмоцнена яе абараназдольнасць.
Прадстаўнік Мінабароны таксама звярнуў увагу на тое, што рашэнне прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў дачыненні да ядзернай зброі ўплывае на стратэгічнае стрымліванне ад магчымай агрэсіі.
Размяшчэнне ТЯЗ у Беларусі
Кіраўнікі абаронных ведамстваў Беларусі і Расіі Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу 25 мая 2023 года падпісалі дакументы аб парадку ўтрымання расійскай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на беларускай тэрыторыі.
Беларускія лётчыкі і ракетчыкі прайшлі спецыяльную падрыхтоўку ў Расіі, каб атрымаць навыкі абыходжання са спецыяльным відам узбраенняў.
16 чэрвеня 2023 года прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што першыя ядзерныя зарады дастаўлены ў Беларусь.
Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што размяшчэнне ядзернай зброі было яго просьбай расійскаму боку.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"