А вы ведалі, што сёння адзначаецца Сусветны дзень прадухілення самагубстваў? Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 10 верасня
У 1607 годзе Ілжэдзмітрый II пачаў паход на Маскву.
У 1990 годзе Папа рымскі Ян Павел II асвяціў храм Нотр-Дам-дэ-ла-Пэ — самую вялікую царкву ў свеце.
Хто нарадзіўся 10 верасня
1893 год: Аляксандр Ляўданскі, беларускі гісторык і археолаг.
1923 год: Мікалай Бірыла, беларускі мовазнавец.
1929 год: Яўген Глебаў, беларускі кампазітар.
Таксама сёння нарадзіліся брытанскі акцёр Колін Фёрт і брытанскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар Гай Рычы.
10 верасня ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святых Ганну і Савву. У гэты дзень звычайна ўжо дасявалі апошнія азімыя. Трэба было таксама вывезці снапы з поля, каб уберагчы сена ад восеньскіх дажджоў, што ішлі ў гэты час амаль кожны дзень.
Назіралі за птушкамі: калі гусі яшчэ не паляцелі ў вырай, зіма будзе позняй. Па надвор'і ў гэты дзень прадказвалі, якім будзе канец верасня: калі суха і цёпла, вялікіх дажджоў чакаць было не варта.