МІНСК, 12 вер – Sputnik. Кубак па адукацыйнай робататэхніцы пройдзе ў Мінску 13-15 верасня, паведаміла ў мультэмідыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра "Центрального научно-исследовательского и опытно-конструкторского института робототехники и технической кибернетики" Санкт-Пецярбурга Наталля Князева.
Спаборніцтвы стартуюць у пятніцу ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку ў Мінску (вул. Францыска Скарыны, 25, к. 3), уваход для гледачоў будзе вольны.
"Пачатак спаборніцтваў – 13 верасня і пройдуць яны на працягу двух дзён. Усе выпрабаванні маюць практычнае прымяненне", - сказала Князева.
Паводле яе слоў, на кубку прадугледжаны чатыры фарматы, пачынаючы ад спаборніцтваў для пачаткоўцаў і заканчваючы вопытнымі робататэхнікамі.
Князева нагадала, што ў Мінску спаборніцтвы пройдуць трэці раз, а ў Беларусі – пяты. "У бягучым годзе ў нас рэкорд – звыш 60 удзельнікаў", - паведаміла яна.
Прадстаўнік аргкамітэта "Кубка по образовательной робототехнике" Аляксей Голік адзначыў, што на спаборніцтвах вельмі не хапае беларускіх студэнтаў, і заклікаў іх хаця б прыйсці паглядзець.
"Мы думалі, вас будзе больш у ліку ўдзельнікаў, прыйдзіце хаця б паглядзіце і, магчыма, у наступным годзе ў вышэйшай лізе прадстаўніцтва сярод ВНУ будзе больш", - дадаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"