Паводле звестак Мінгарвыканкама, на суботу запланавана больш за сотню розных мерапрыемстваў.
Так, на зялёнай зоне скрыжавання праспект Пераможцаў – праспект Машэрава ў 10:30 адкрыецца фестываль гістарычнай рэканструкцыі, дзе можна будзе ўбачыць рыцарскі турнір і паглыбіцца ў побыт XIII стагоддзя.
На пляцоўцы каля Палаца спорту пройдуць спаборніцтвы сярод пажарных і Алімпійскі дзень.
У Верхнім горадзе і Траецкім прадмесці адбудзецца фестываль "Мінск губернскі", прысвечаны XVIII–XIX стагоддзям. А ў парку Горкага пройдуць выстава рэтрамашын і дзіцячае свята.
Дзень горада ў беларускай сталіцы завершыцца святочным салютам – ён запланаваны на 23:00 у скверы "Старасцінская слабада" за Палацам спорту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"