Беларусь 17 верасня адзначае самае маладое дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. У 2024 годзе яго будуць святкаваць чацвёрты раз – адпаведны ўказ аб заснаванні свята прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 чэрвеня 2021 года.
Дзяржаўнае свята прымеркавана да гадавіны пачатку ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Тады Чырвоная Армія перайшла мяжу з Польшчай і пачала паход, які называюць вызваленчым. Яго вынікам стала аб’яднанне Заходняй Беларусі і БССР.
Дзень народнага адзінства найперш сімвалізуе нацыянальную, дзяржаўную і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі, падкрэслівае важкі гістарычны фундамент сучаснай дзяржаўнасці. Гэтае свята – сімвал гістарычнага афармлення беларускай нацыі.
Якое значэнне мае 17 верасня ў кантэксце сучаснай гісторыі Беларусі? Чаму заходнія гісторыкі аспрэчваюць вынікі вызваленчага паходу? Хто імкнецца раскалоць адзінства беларускага грамадства? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі круглага стала ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі ад Беларусі:
доктар філасофскіх навук, прафесар Леў КРЫШТАПОВІЧ;
дырэктар Цэнтра вывучэння праблем еўразійскай інтэграцыі Дзмітрый БЕЛЯКОЎ;
доктар палітычных навук Мікалай ЛЯЎЧУК;
палітолаг, лідар руху "За Айчыну", грамадскі дзеяч Андрэй ІВАНОЎ;
палітолаг, Прадстаўнік Інстытута краін СНД у Беларусі Мікалай СЯРГЕЕЎ;
магістр філасофскіх навук, навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі Дзмітрый КУНІЦКІ;
магістр палітычных навук Віктар САЕВІЧ.
Удзельнікі ад Расіі:
кіраўнік рабочай групы па супрацьдзеянні скажэнню гісторыі Інстытута краін СНД Ігар ШЫШКІН;
загадчык аддзела па сувязях з РПЦ і праваслаўнай супольнасцю за мяжой Інстытута краін СНД Кірыл ФРАЛОЎ;
палітолаг, загадчык аддзела Украіны Інстытута краін СНД Іван СКОРЫКАЎ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"