Беларусь па-ранейшаму траціць больш на імпарт, чым атрымлівае ад экспарту

Экспарт паслуг за студзень-ліпень прынёс краіне больш валюты, чым яна патраціла на закупку імпартных паслуг, але ў цэлым баланс знешняга гандлю адмоўны.
Sputnik
МІНСК, 15 вер – Sputnik. Сума імпарту ў доларавым эквіваленце ў студзені-ліпені аказалася большай за экспартную выручку, вынікае з даных Нацбанка Беларусі.
Экспарт тавараў і паслуг перавысіў 28 млрд долараў, а імпарт склаў каля 28,17 млрд. Як вынік, знешнегандлёвы баланс Беларусі склаўся адмоўным – мінус 88,7 млн у доларавым эквіваленце.
Для параўнання: летась у першым паўгоддзі было мінус 45,2 млн. Пры гэтым як у 2023 годзе, так і зараз, баланс экспарту-імпарту паслуг станоўчы. Агульны гандлёвы баланс – адмоўны за кошт гандлю таварамі.
На канец ліпеня Беларусь экспартавала на 22,8 млрд, а імпартавала больш як на 24,8 млрд.
Раней прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка выказваўся наконт адмоўнага знешнегандлёвага балансу. Паводле яго слоў, прычына ў падаражэнні сырой нафты.
"Мы павялічылі фізічныя аб’ёмы экспарту практычна на 9%, але ў грошах атрымалі крыху менш з-за цэнавай прасадкі. Задача зразумелая: лёзы гэтых нажніц будзем зводзіць разам", - адзначаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Краіны ЕАЭС выдзеляць грошы на сумесныя праекты ў транспарце і аграсектары