Фота

Пад уладай "Барыса": наступствы наймацнейшага цыклону ў Еўропе – фота

На Цэнтральную Еўропу напаў наймацнейшы цыклон. Найбольш крытычная сітуацыя, як падкрэсліваюць мясцовыя СМІ, склалася ў Польшчы, Чэхіі, Румыніі і Аўстрыі.
Sputnik
З-за анамальна моцных дажджоў на поўдні Польшчы адбылася паводка – рэкі выйшлі з берагоў, затоплены населеныя пункты, да раніцы панядзелка былі эвакуіраваны амаль 3,2 тысячы чалавек. Таксама з прыпынены заняткі больш як у 350 навучальных установах. Як паведамляюць мясцовыя метэаролагі, у 18 месцах перавышаны аварыйныя ўзроўні вады, яшчэ ў 12 – папераджальныя. Паводле апошніх звестак, загінулі чатыры чалавекі. Улады разглядаюць магчымасць аб’явіць рэжым стыхійнага бедства.
У Чэхіі ўзровень вады падняўся ў рэках і вадаёмах практычна на ўсёй тэрыторыі. Ліўні суправаджаюцца парывамі шквалістага ветру, з-за падзення дрэў на чыгуначныя пуці парушаны графік руху цягнікоў. У некаторых рэгіёнах з-за затаплення закрыты ўчасткі аўтадарог. Па апошніх звестках, адзін чалавек загінуў і сем прапалі без вестак.
Як заявіў у нядзелю канцлер Аўстрыі Карл Нехамер, ад непагадзі значна пацярпела інфраструктура краіны. У некаторых рэгіёнах школы зачынены, акрамя таго, школьнікам у пацярпелых рэгіёнах ісці на заняткі неабавязкова, канцлер запэўніў, што ім прабачаць пропускі, калі да школы немагчыма дабрацца. У краіне працуе крызісны штаб, у ліквідацыі наступстваў задзейнічаны каля 2,4 тыс вайскоўцаў. З-за стыхіі ў федэральнай зямлі Ніжняя Аўстрыя, якая мяжуе з Венай, загінуў адзін чалавек. Па прагнозах, ліўні будуць ісці яшчэ некалькі дзён, а ў некаторых частках краіны прагназіруюць снег.
У Германіі ад паводак часткова пацярпела Баварыя. Акрамя таго, ёсць рызыка паводак на фоне бесперапынных дажджоў у суседніх Польшчы і Чэхіі. Улады Брандэнбурга папярэдзілі, што паводка можа пачацца ў на рацэ Нейсе ў раёне Лужыцы, а з сярэдзіны тыдня – на Одэры і Эльбе. У Дрэздэне (федэральная зямля Саксонія) узровень вады ў Эльбе ўжо перавысіў чатыры метры (пры норме прыкладна ў два) і мяркуецца, што ён працягне рост.
У Румыніі, паводле звестак мясцовых СМІ, у выніку паводак у Галацы на поўдні краіны загінулі пяць чалавек. Усяго стыхія закранула 28 населеных пунктаў, дзе пацярпелі больш за 15 тыс жыхароў, а больш за 25 тыс дамоў засталіся без электрычнасці. Улады краіны аб’явілі, што цыклон працягваецца, захоўваецца "чырвоны код" метэанебяспекі.
Апошні раз моцныя паводкі ў Еўропе былі зафіксаваны ў 1997 годзе, тады першымі пацярпелі Чэхія і Верхняя Аўстрыя.
1 / 10

Ратавальніка цягне калега супраць моцнай плыні падчас аперацыі па эвакуацыі з-за паводкі ў Ясеніцы, Чэхія.

2 / 10

Жыхары вычэрпваюць ваду са свайго саду падчас паводкі ў Загорска-Быстрыцы, Славакія.

3 / 10

Паводка ў раёне Острава-Коблаў, Чэхія.

4 / 10

Жыхара з сабакам выцягваюць на гумавай лодцы з затопленага дома ў Ясеніцы, Чэхія.

5 / 10

Затоплены задні двор з разьбянымі драўлянымі рэлігійнымі фігурамі ў Клодзку на паўднёвым захадзе Польшчы.

6 / 10

Жанчына абдымае сваячку пасля эвакуацыі з затопленага дома ў Ясеніцы, Чэхія.

7 / 10

Веласіпедыст глядзіць на разліў Дунайскага канала ў цэнтры Вены, Аўстрыя.

8 / 10

Пажарныя ратуюць сабаку ў Кудалбі, Румынія.

9 / 10

Тэраса на беразе ракі часткова затоплена ракой Сава, якая выйшла з берагоў у Заграбе, Харватыя.

10 / 10

Мужчына плыве на сап-бордзе падчас паводкі ў Загорска-Быстрыцы, Славакія.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"