Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусь і Расія павялічаць тавараабарот на 6%

Узаемны гандаль дзвюх краін за сем месяцаў бягучага года дэманструе рост, што дае магчымасць агучваць папярэднія ацэнкі.
Sputnik
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Узаемны гандаль Беларусі і Расіі па выніках бягучага года вырасце на 6%, заявіў беларускі пасол у Маскве Аляксандр Рагожнік.
"У гэтым годзе мы ўжо адзначаем, што рост будзе ў тавараабароце не менш як 6%. Дынаміка апошніх сямі месяцаў таму пацвярджэнне", - сказаў беларускі дыпламат у эфіры канала "Россия 24".
Паводле слоў Рагожніка, у мінулым годзе ўзаемны тавараабарот дасягнуў значнай сумы 49 млрд долараў.
Пасол звярнуў асаблівую ўвагу на той факт, што беларускія вытворцы ўдзяляюць прыярытэтную ўвагу расійскаму рынку.
"Асноўную ўдзельную вагу (прадукцыі – Sputnik) мы адгружаем у РФ", - канстатаваў беларускі пасол.
Пры гэтым ён нагадаў, што гандаль Беларусі і Расіі дэманструе дынаміку росту ад года да года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Залатароў раскрыў сакрэт продажу беларускай тэхнікі ў РФ