Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

"Газпром" пабудуе пад Мінскам завод па вытворчасці звадкаванага газу

Расійскі газавы гігант ужо знайшоў пляцоўку пад вытворчасць ЗПГ у Мінскай вобласці і мае намер здаць прадпрыемства ў эксплуатацыю ў 2025 годзе.
Sputnik
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Комплекс звадкавання прыроднага газу будзе пабудаваны ў Мінскай вобласці за сем месяцаў, паведаміла генеральны дырэктар кампаніі "Газпром гелий сервис" Любоў Брыш на пасяджэнні галіновых камісій Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Тэрмін здачы прадпрыемства ў эксплуатацыю – 2025 год. Брыш адзначыла, што пакуль яшчэ ў Беларусі не развіта адпаведнае заканадаўства, і пабудаваць завод па выпуску звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) зараз практычна немагчыма.
Аднак было знойдзена рашэнне. Пляцоўкай для прадпрыемства будзе зона з асаблівым прававым рэжымам – кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Завод пабудуюць "у прывязцы" да аналагічнага прадпрыемства ў Валгаградскай вобласці.
Магутнасць будучага комплексу – 3360 тон ЗПГ, асноўныя спажыўцы паліва – тэхніка МАЗ і БелАЗ. Таксама падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з БелАЗам і кампаніяй "Кузбассразрезуголь" (Кемераўская вобласць РФ) аб фарматаванні газаматорнага кластара кар’ерных самазвалаў.
"Для нас Беларусь важна яшчэ тым, што можна стартануць у калідор "Поўнач-Поўдзень", - падкрэсліла Брыш.
Таксама ў планах "Газпрома" выкарыстоўваць СПГ з прадпрыемства ў "Вялікім камені" для запраўкі транспарту на трасе М1 (Брэст – Масква).
Плошча ўчастка для будучага завода ў Беларусі – 3 гектары, у тым ліку гэта тэрыторыя пад парк захоўвання ЗПГ.
Брыш паведаміла, што ў "Газпром гелий сервиса" ёсць некалькі прапаноў для беларускага боку. Напрыклад, гэта падпісанне мемарандума аб узаемадзеянні ў галіне выкарыстання ЗПГ, стварэнне адзінага цэнтра кампетэнцый і прыкладных даследаванняў у гэтай сферы, пілотны праект па стварэнні вытворча-збытавай інфраструктуры ЗПГ.
Структуры "Газпрома" выступаюць і за перавод часткі аўтобуснага парка ў краіне на газ, каб абкатаць тэхналогіі на тэхніцы МАЗ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Беларусь і РФ у 2025 годзе сфарміруюць цэнавую палітыку па газе на будучыню