МІНСК, 19 вер – Sputnik. Пытанні метадалогіі міжнароднага назірання за выбарамі абмяркоўваюць у Мінску кіраўнікі цэнтральных выбарчых камісій краін СНД, перадае карэспандэнт Sputnik.
Пасяджэнне кансультатыўнага савета праходзіць у рамках Міжнароднага электаральнага форуму, які адкрыўся ў беларускай сталіцы. У чацвер у першай палове дня кіраўнікі цэнтральных выбарчых органаў краін СНД сустракаліся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
У Мінск на электаральны форум прыбылі кіраўнікі ЦВК Азербайджана, Казахстна, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана. Арменія і Узбекістан прымаюць удзел у пасяджэнні савета ў анлайн-рэжыме.
Старшынства ў кансультатыўным савеце кіраўнікоў выбарчых органаў краін СНД перайшло ад Узбекістана да Беларусі, сустаршынёй стаў Казахстан.
Кіраўнік ЦВК Узбекістана Зайнідзін Нізамхаджаеў адзначыў, што старшынства рэспублікі ў КС паслужыць пашырэнню супрацоўніцтва паміж выбарчымі структурамі.
У сваю чаргу кіраўнік ЦВК Беларусі Ігар Карпенка падкрэсліў, што ў час старшынства ў савеце акцэнт будзе зроблены на вывучэнні практык навучання арганізатараў выбараў у дзяржавах-удзельніцах СНД.
У пятніцу ў Мінску ў рамках электаральнага форуму адбудзецца міжнародная канферэнцыя, прысвечаная міжнародным стандартам у выбарчым працэсе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"