Лукашэнка назваў выбары полем бою

Беларускія ўлады сутыкнуліся з маштабнымі эканамічнымі санкцыямі пасля прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ў жніўні 2020 года.
Sputnik
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Выбарчыя кампаніі ператварыліся ў поле бою, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці падчас сустрэчы з кіраўнікамі выбарчых органаў краін СНД.
Паводле яго слоў, адпаведны кансультатыўны савет у рамках Садружнасці з’явіўся не так даўно, але гэта сведчыць аб той важнасці, якая надаецца арганізацыі электаральных кампаній.

"Электаральныя кампаніі ўжо даўно перасталі быць тэхнічнай працэдурай. Гэта ўжо поле бою ў перадвыбарчы і выбарчы перыяды, дзе галоўнай дзеючай асобай з’яўляюцца органы Цэнтральнай выбарчай камісіі", - цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

Пры гэтым ён выказаў упэўненасць, што стабільнасць, парадак у грамадстве могуць забяспечыць якасна падрыхтаваныя выбары, а таксама празрыстасць і сумленнасць іх правядзення.

Электаральны суверэнітэт

Беларускі лідар канстатаваў, што выбары аказаліся цяпер галоўнай падзеяй у палітычным жыцці любой дзяржавы, але гэта павінен быць працэс, якому не павінны надаваць вялікага значэння.
На яго думку, сілы, якія знаходзяцца ў апазіцыі да ўлады, робяць спробы выкарыстоўваць электаральныя кампаніі ў сваіх інтарэсах, у тым ліку, пры дапамозе рэвалюцый і мяцяжоў.
Лукашэнка нагадаў, што і Беларусь прайшла праз своеасаблівыя выпрабаванні ў 2020 годзе. Улады прызнаюць, што не бывае так, што людзі пачынаюць па вуліцах сноўдацца, бо на краіну націснулі з-за мяжы.
"Значыць, ёсць і ўнутраныя нейкія прычыны. Мы гэтыя прычыны ведаем, мы іх дакладна вызначылі і зрабілі адпаведныя вывады, атрымалі ўрокі з тых падзей, каб не паўтарылася гэта зноў", - запэўніў ён.
Пасля чаго ўдакладніў, што мае на ўвазе змены, якія ўнеслі ў выбарчае заканадаўства. У канцэпцыі нацыянальнай бяспекі з’явіўся тэрмін "электаральны суверэнітэт".
Выбары прэзідэнта ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года. Рашэнне аб дакладнай даце іх правядзення прыме Палата прадстаўнікоў Нацсходу рэспублікі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Карпенка не выключае, што пасля выбараў зменіцца заканадаўства