Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Робаты і штучны інтэлект: беларусы ўдзельнічаюць у Чэмпіянаце высокіх тэхналогій у Расіі

Беларуская каманда з ліку студэнтаў, навучэнцаў і выкладчыкаў дэманструе веды ў распрацоўцы мабільных гульняў, робататэхнікі, штучнага інтэлекту і беспілотных сістэм.
Sputnik
МІНСК, 19 вер – Sputnik, Іна Грышук. Беларуская каманда ўдзельнічае ў найбуйнейшым у Расіі міжнародным Чэмпіянаце высокіх тэхналогій, які праходзіць у Вялікім Ноўгарадзе.
У бягучым годзе конкурс сабраў больш за 3 000 удзельнікаў з 16 краін свету і 80 рэгіёнаў Расіі.
Як паведаміў Sputnik спецыяліст па сувязях з грамадскасцю Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Канстанцін Пагоцкі, Беларусь на чэмпіянаце прадстаўляе каманда з 12 чалавек. Гэта студэнты, навучэнцы і выкладчыкі Мінскага радыётэхнічнага каледжа, політэхнічнага каледжа Брэста, Мінскага каледжа інавацыйных будаўнічых тэхналогій і БДТУ.
Беларусы ўдзельнічаюць у шасці з 12 інавацыйных напрамкаў чэмпіянату: "Оптаэлектроніка", "Спецыяліст па аналізе даных", "Мантаж і абслугоўванне прамысловых робатаў", "Распрацоўшчык мабільных гульняў", "Лічбавыя магчымасці для бізнесу" і "Тэхналогіі ШІ у комплексных беспілотных сістэмах".
"Конкурсная праграма ў кожнай кампетэнцыі складаецца з некалькіх модуляў. На працягу трох дзён удзельнікам трэба будзе паказаць тэарэтычныя веды і прымяніць іх на практыцы, увасабляючы ў жыццё сур’ёзныя тэхнічныя і інжынерныя задачы", - заўважыў Пагоцкі.
Ён дадаў, што заданні максімальна набліжаны да задач, якія стаяць перад сучасным бізнесам і эканомікай.
Чэмпіянат высокіх тэхналогій працягнецца да 21 верасня. Асноўныя мерапрыемствы пройдуць на пляцоўцы Наўгародскага ўніверсітэта – у Інавацыйным навукова-тэхналагічным цэнтры "Интеллектуальная электроника – Валдай" у Вялікім Ноўгарадзе.
Беларусы ўдзельнічаюць у ім другі год запар. У 2023-м каманда спаборнічала ў трох з васьмі кампетэнцый і ў кожнай заняла другія месцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Анішчанка распавёў ці зможа штучны інтэлект замяніць урачоў