МІНСК, 20 вер – Sputnik. Бясплатныя кінапаказы дакументальных стужак пройдуць у сталіцы Беларусі ў кастрычніку ў рамках VIII Фестывалю дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC", паведаміў Рускі дом у Мінску.
Там удакладнілі, што дэманстрацыя карцін адбудзецца 3 і 4 кастрычніка.
"Гледачам у беларускай сталіцы пакажуць 17 карцін, якія прысвечаны самым розным тэмам: сямейным каштоўнасцям, пошуку сваіх каранёў, культурнай разнастайнасці і сіле чалавечага духу ў няпростых жыццёвых абставінах", - сказана ў паведамленні.
У прыватнасці, у праграме фестывалю будуць прэзентаваны сем расійскіх кінастужак:
"Югорские новеллы" (рэжысёр Аляксандр Авілаў, 2023);
"Невечная мерзлота" (рэжысёр Яна Рубаноўская, 2023);
"Роман Костомаров: рождённый дважды" (рэжысёр Міхаіл Шчадрынскі, 2024);
"На фронт" (рэжысёр Ульяна Герасімава, 2024);
"Братья" (рэжысёр Айгуль Ербулава, 2023);
"Дети тундры идут в школу" (рэжысёр Наталля Кадырава, 2023);
"Весь город – театр" (рэжысёры Бэла Накусава, Вераніка Зангіева, 2024).
Таксама будуць паказаны наступныя кінастужкі ад Беларусі:
"Яна – вайна" (аўтар Паліна Лушчык, 2024);
"Горад пад намі" (аўтар Ганна Літаш, 2022);
"Мінск 1944. Вызваленне" (рэжысёр Аксана Лашкевіч, 2024);
"Шталаг 352. Без права на забыццё" (рэжысёр Аляксандр Шурмелёў, 2023).
З поўнай праграмай можна азнаёміцца тут.
Уваход на паказы – бясплатны.
VIII Фестываль дакументальнага кіно краін СНД "Еўразія.DOC" праводзіцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры РФ і Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД (МФГС).
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"