Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусь і Крым маюць намер пашырыць транспартныя зносіны

Прадстаўнікі Рэспублікі Крым наведваюць з афіцыйным візітам Беларусь, яны абмеркавалі з беларускім бокам пытанні эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва і лагістыкі.
Sputnik
МІНСК, 25 вер – Sputnik. Многія беларусы хочуць адпачываць у Крыме, але турыстам не хапае чыгуначнага транспарту, заявіў 25 верасня ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь першы намеснік пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Крым пры прэзідэнце РФ Міхаіл Саломенцаў.
"Паветраная сувязь закрыта, таму мы думаем, як пашырыць гэты напрамак з пункту гледжання тавараабароту, лагістыкі, а таксама турыстычнай сферы", - сказаў ён.
Саломенцаў адзначыў, што ўрад Рэспублікі Крым хоча, каб як можна больш беларусаў прыязджалі ў Крым. Ён падкрэсліў, што ў турыстычны сезон назіраў шмат машын з беларускімі нумарамі, грамадзяне прыязджаюць у Крым, пераадольваючы доўгі шлях. Таму адна з галоўных задач, якая абмяркоўвалася з беларускім бокам, – пашырэнне транспартнага супрацоўніцтва.
"Размова ідзе аб павелічэнні патоку цягнікоў да Крыма з Беларусі, павелічэнне чыгуначных зносін спросціць гэту праблему", - заўважыў Саломенцаў.
Ён закрануў і сумесныя маладзёжныя праекты, адзначыўшы, што рэспубліка гатова прымаць беларускіх студэнтаў, у тым ліку на археалагічныя раскопкі, пленэры мастакоў, прадаўжаць абмен дзіцячымі дэлегацыямі.
"Дзеці з Беларусі адпачывалі ў "Артеке" і паехалі вельмі задаволеныя. Яны размаўлялі з гісторыкамі і мастацтвазнаўцамі, зрабілі мноства сумесных творчых работ. Мы будзем працягваць гэтае супрацоўніцтва", - сказаў Саломенцаў.
На яго думку, у Крыма і Беларусі – шматвяковая гісторыя, таму ў рэспублікі – шмат сфер узаемадзеяння.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Дзень Крыма прайшоў у Мінску