Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Белік: асноўны пастаўшчык тавараў для Беларусі – гэта Расія

Расійскі бок чакае рост аб’ёмаў тавараабароту з Беларуссю ў другой палове гэтага года на 5-6%.
Sputnik
МІНСК, 27 вер – Sputnik. Больш за 50% беларускага знешняга гандлю прыпадае на Расію, заявіў член Камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Дзмітрый Белік на сустрэчы з бізнес-супольнасцю ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Гэта значыць асноўны пастаўшчык тавараў для Беларусі – гэта, безумоўна, Расія. У нас вельмі шмат праграм сумесных, вельмі шмат дзяржаўных пагадненняў", - адзначыў дэпутат.
Белік нагадаў аб саюзнай праграме па замяшчэнні імпарту, на якую быў выдзелены расійскі дзяржкрэдыт у 105 млрд расійскіх рублёў (3,65 млрд беларускіх).
"Гэта сапраўды актуальная рэч з улікам цяперашніх палітычных, эканамічных і іншых рэалій", - падкрэсліў парламентарый.
На яго думку, Расія і Беларусь – гэта базавыя дзяржавы ў ЕАЭС. За 10 гадоў аб’ём узаемнага гандлю ў Саюзе павялічыўся ўдвая: з 45 да 90 млрд долараў.
Для Беларусі адзін з асноўных напрамкаў знешняга гандлю – экспартныя пастаўкі тэхнікі: аўтамабіляў, тралейбусаў, трактароў і іншага. Продаж гэтых і іншых тавараў з рэспублікі на расійскім рынку расце.
Па даных міністэрства эканамічнага развіцця РФ, у другой палове бягучага года ўзаемны гандаль дзвюх краін прырасце на 5-6%.

"У нас вельмі добрыя, правільныя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі. Нездарма мы з’яўляемся Саюзнай дзяржавай. У нас з’яўляецца нармальнай практыкай, калі прэзідэнт вашай краіны (Беларусі - Sputnik) прымае нашых губернатараў… Гістарычна мы адзін без аднаго ўжо не зможам", - звярнуў увагу Белік.

Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Крутой: тавараабарот Беларусі і Расіі за сем месяцаў вырас на 8,5%